Пад Мінскам бульдозерамі знішчылі 10 тысяч пачак цыгарэт (Відэа)

Каля 10 тысяч пачак кантрабандных цыгарэт, канфіскаваных мытнікамі, знішчылі ўчора на палігоне прамысловых адыходаў пад Мінскам, перадае БЕЛТА.
Такія акцыі мытнікі праводзяць рэгулярна. Акрамя цыгарэт знішчаюцца алкаголь, лекі, прадукты харчавання. Так, у хуткім часе мытнікі плануюць знішчыць вялікую партыю канфіскаваных сухафруктаў.

Аднак часцей за ўсё кантрабандным таварам з'яўляюцца менавіта тытунёвыя вырабы. Іх колькасць рэзка павялічваецца.

На 25 чэрвеня мытнікі канфіскавалі амаль 12 мільёнаў штук цыгарэт. Рост павелічэння кантрабанды звязваюць з эканамічным крызісам.

Цыгарэты ў асноўным паступаюць з Расіі і Ўкраіны, дзе пачка каштуе ў раёне 1 долара, і транзітам праз Беларусь накіроўваюцца ў Еўропу, дзе кошт вырастае да 6-7 долараў.




Відэа: АНТ