Пад Мінскам конь раздушыў сакрэтнага фельд'егера "Белпошты"
Супрацоўнікі аддзялення спецыяльнай сувязі РУП "Белпошта" везлі з Гродна ў Мінск сакрэтную карэспандэнцыю, калі трапілі ў дарожную аварыю. На пачатку пятай раніцы каля вёскі Байдакі Мінскага раёна кіроўца "Пежо Партнёра" сутыкнуўся з канямі, якія гулялі па праезнай частцы. Коні стукнуліся аб бампер. Адзін з іх паваліўся на зямлю, другі перакуліўся праз аўтамабіль, змяў капот і лабавое шкло машыны. Пад цяжарам масы скакуна аўтамабіль "Пежо" склаўся як каробка запалак, піша газета "Комсомольская правда в Беларуси". 46-гадовы мужчына, які сядзеў справа ад кіроўцы, сканаў на месцы. Сам жа кіроўца са шматлікімі пераломамі быў дастаўлены ў рэанімацыю.