Пад Мінскам легкавушка сутыкнулася з аўтобусам, тры чалавекі загінулі

3 чалавекі загінулі пры лабавым сутыкненні аўтобуса і легкавой машыны пад Мінскам. Здарэнне адбылося сёння ранкам у раёне вёскі Атоліна.
Ад машыны практычна нічога не засталося. Як адзначае тэлеканал СТБ, тром загінулым не споўнілася нават трыццаці гадоў. Маладыя людзі разам вярталіся з працы.

Па папярэдняй версіі, менавіта кіроўца легкавушкі значна перавысіў хуткасць. Пасажыры аўтобуса – у салоне іх было каля сарака — у аварыі не пацярпелі.