Пад Мінскам пачнуцца рэпетыцыі парада ў гонар 65-годдзя Перамогі
Рэпетыцыі парада ў гонар 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне пачнуцца ў сярэдзіне красавіка пад Мінскам. Невялікімі калонамі вайсковая тэхніка ўжо пераязджае на аэрадром Ліпкі. Як паведамляе газета "Рэспубліка", падрыхтоўка да параду пачалася ў Беларусі яшчэ ў канцы студзеня. Вайскоўцы, якія раней трэніраваліся ў сваіх гарнізонах, ужо знаходзяцца ў сталіцы.
Генеральныя рэпетыцыі парада каля стэлы "Мінск — горад-герой" прызначаныя на 3 і 6 траўня. Усіх сюрпрызаў яго арганізатары пакуль не раскрываюць.
Генеральныя рэпетыцыі парада каля стэлы "Мінск — горад-герой" прызначаныя на 3 і 6 траўня. Усіх сюрпрызаў яго арганізатары пакуль не раскрываюць.