Пад Мінскам перакуліўся аўтобус з чыноўнікамі Мінаблвыканкаму
На 70-м км трасы Мінск-Мікашэвічы перакуліўся аўтобус "Мэрсэдэс". У ім знаходзіліся 30 супрацоўнікаў Мінаблвыканкаму, у тым ліку першы намеснік старшыні Віктар Шчацько.
Як паведамляе "Ежедневник", дэлегацыя Мінаблвыканкаму ў суправаджэнні аўтамашыны ДАІ ехала ў Любань. Там мелася абдыцца выніковая нарада па правядзенні абласнога фэсту "Дажынкі".
На 70-м км аўтадарогі кіроўца "Фальксвагена Таўран" не выканаў патрабаванне аўтамашыны ДАІ, якая ехала з пробліскавымі чырвонымі і сінімі маячкамі, і не саступіў дарогу аўтобусу з афіцыйнай дэлегацыяй. Кіроўца аўтобуса, спрабуючы сысці ад сутыкнення, з'ехаў з аўтадарогі ў кювет і перакуліўся.
Па звестках МУС, пацярпелі шэсць чалавек — пяць пасажыраў аўтобуса і кіроўца "Фольксвагена". Усе яны дастаўленыя ў Слуцкую лякарню.