Пад Мінскам з рэек сышоў таварны цягнік
На чыгуначнай станцыі Дзегцяроўка пад Мінскам 19 сакавіка сышоў з рэек таварны цягнік, які вяртаўся з ЦЭЦ-4 пасля выгрузкі мазуту. Адзін з чатырнаццаці вагонаў ледзь не перакуліўся. Як паведаміў тэлеканал СТВ, з-за надзвычайнага здарэння паўтары гадзіны больш за дваццаць пуцейцаў пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі мянялі шпалы і ставілі колы на рэйкі. Цяпер работнікі чыгункі падлічваюць страты і высвятляюць прычыну аварыі.