Пад Пінскам згарэў склад з 30 тонамі сена (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў будынку сенасклада (яго памеры 15 на 60 метраў), абшытага шыферам. Загрузка мінулагоднім сенам складала 30 тон у рулонах. Усё яно згарэла. Прычына пажару пакуль невядомая, праводзіцца расследаванне.



Фота — mchs.gov.by