Пад Пухавічамі палешукі пагражалі вяскоўцам бензапіламі і сякерай

Бензапіламі і сякерай пагражалі жыхарам вёскі Дрычын Пухавіцкага раёна двое мужчын, якія прыехалі са Століншчыны, і адзін мясцовы жахар. У стане алкагольнага ап'янення яны напалі на траіх вяскоўцаў і паранілі аднаго ўдарам сякеры па галаве. Дваіх зламыснікаў ужо затрымалі, трэцяга яшчэ шукаюць. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "асабліва злоснае хуліганства". Максімум, што пагражае аматарам высвятляць адносіны з дапамогай бензапілаў і сякеры, гэта 10 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БелаПАН.