Пад Рагачовам лодка сутыкнулася з гідрацыклам, ёсць загінулы (фота)

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў суботу ўвечары на возеры Святым у Рагачоўскім раёне — там сутыкнуліся лодка і гідрацыкл. У выніку сутыкнення людзе з абодвух плаўсродкаў апынуліся ў вадзе. Гаспадар лодкі не змог вынырнуць і загінуў.

Тры чалавекі, якія былі на гідрацыкле, атрымалі рэзаныя раны і ўдары. Яшчэ адзін пасажыр лодкі адмовіўся ад шпіталізацыі. Сведкі здарэння спрабавалі самастойна знайсці тапельца, але не здолелі — пошукі працягваюць вадалазы, паведамляе прэс-служба МНС.