Пад Салігорскам бензавоз сутыкнуўся з легкавіком (фота)
Здарэнне адбылося ў другой палове дня 28 траўня на 4 кіламетры аўтадарогі "Старобін — Скоўшын".
Каля вёскі Лістападавічы сутыкнуліся бензавоз ГАЗ-53 і аўтамабіль "Фольксваген-Гольф". У выніку, пацярпелі дзяўчына-кіроўца (выратавальнікам яе давялося дэблакаваць з дапамогай спецінструмента) і пасажыр легкавіка. Кіроўца бензавоза траўмаў не атрымаў.
Праводзіцца расследаванне прычын і абставін дарожна-транспартнага здарэння, паведамляе прэс-служба МНС.




Фота — mchs.gov.by