Пад Віцебскам у схроне знайшлі склад боепрыпасаў, яго гаспадара шукаюць

Буйны склад боепрыпасаў часоў апошняй вайны знайшлі ў лясах пад Віцебскам. Паводле звестак міліцыі, у ім было больш за 200 артылерыйскіх снарадаў, 79 мінамётных мінаў, 21 граната, 43 узрывальнікі. Сапёры вывезлі і абясшкодзілі гэты арсенал.  Як адзначае "Интерфакс-Запад", спецыялісты перакананыя, што боепрыпасы былі кімсьці сабраныя і схаваныя. Распачатая крымінальная справа, праваахоўнікі шукаюць гаспадара схрона.