Падаткавікі і суддзі Віцебшчыны — у аператыўнай распрацоўцы
Кіраўнік Беларусі падчас паездкі па Віцебскай вобласці адзначыў факты карумпаванасці службоўцаў Віцебскай вобласці, у тым ліку супрацоўнікаў сілавых структур. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што нядаўна быў выяўлены факт атрымання хабару намеснікам начальніка ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў па Віцебскай вобласці. У стадыі аператыўнай распрацоўкі, па словах беларускага кіраўніка, знаходзяцца і некаторыя падаткавікі, а таксама работнікі судовых органаў.
Ён згадаў, што ў мінулым і сёлетнім гадах былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за карупцыю намеснікі старшыняў Аршанскага і Браслаўскага райвыканкамаў, дырэктар Наваполацкага заводу бялкова-вітамінавых канцэнтратаў. У сістэме Віцебскага аблспажыўсаюза распачатыя 9 крымінальных справаў карупцыйнай скіраванасці.
"Інтэрфакс"