Падаткавікі пачалі фінансавую праверку апазіцыі з Барысава

Актывіста Руху "За Свабоду" Сяргея Салаша просяць даць тлумачэнні па сваіх даходах ажно за 2006 год.  Апазіцыянеру затэлефанавалі з падатковай інспецыі на наступны дзень пасля выступу Аляксандра Лукашэнкі ў Нацыянальным сходзе. Нагадаем, што тады кіраўнік краіны даручыў старшыні Камітэту дзяржкантролю Зянону Ломацю праверыць, за чый кошт жывуць апазіцыянеры.

Салаша папрасілі даць тлумачэнні па тэлефоне. Аднак праз нейкі час яму сказалі, што ўся размова запісваецца на дыктафон. Апазіцыянер прапанаваў даць адказы на ўсе пытанні толькі ў пісьмовай форме, адзначае прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча