Падаткавікі запатрабавалі павысіць аклады супрацоўнікам газеты
Унесці змяненні ў штатны расклад і павысіць аклады супрацоўнікам катэгарычна запатрабавала ад галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты "Бобруйский курьер" Анатоля Санаценкі падатковая інспекцыя. Падаткавікі патлумачылі, што зрабіць гэта неабходна ў адпаведнасці з рашэннем Бабруйскага гарвыканкама. Кіраўнік выдання папрасіў прадаставіць яму пісьмовае прадпісанне на гэты конт. Замест гэтага Санаценку прыгразілі перадаць дадзеныя на газету ў Камітэт дзяржаўнага кантролю, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Нагадаем, больш за два гады "Бобруйский курьер" не меў магчымасці распаўсюджвацца праз "Саюздрук". У ліпені 2009-га, на хвалі "лібералізацыі", выданне вярнулі ў кіёскі, але эканамічныя рэпрэсіі прывялі да таго, што яно дагэтуль знаходзіцца ў складаным матэрыяльным становішчы, падкрэслівае галоўны рэдактар.