Падатковыя пасты з'явяцца на прадпрыемствах канцэрна “Белнафтахім”

На прадпрыемствах канцэрна “Белнафтахім” з'явяцца падатковыя пасты. Яны будуць уведзеныя на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, “Нафтане” і “Беларуснафце”. Па меркаванні экспертаў, гэта тлумачыцца неабходнасцю больш цвёрдага ўліку паступлення нафты і аб'ёму збыту нафтапрадуктаў. Інспектары будуць сачыць за тым, каб аб'ёмы сыравіны і вытворчасці адпавядалі аб'ёмам рэалізацыі тавараў.

Пры гэтым падатковікі не маюць права ўмешвацца ў аператыўна-гаспадарчую дзейнасць прадпрыемстваў. Яны абавязаныя прытрымлівацца падатковай таямніцы. Гэтыя захады будуць дзейнічаць да канца наступнага года.

АНТ