Падазраваны па крымінальнай справе Парфянкоў -- у СІЗА на Валадарскага
Васіль Парфянкоў - чарговы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Ён паказаны ў фільме "Плошча. Жалезам па шкле" як адзін з тых, хто біў шкло ў Доме ўраду, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Васіль Парфянкоў 19 снежня быў сярод прыхільнікаў кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева падчас ягонага збіцця на Нямізе -- у маладога чалавека тады быў разбіты нос і пашкоджаны рэбры. Пазней Васіль Парфянкоў знаходзіўся на плошчы Незалежнасці падчас акцыі пратэсту, але не быў затрыманы і не асуджаны ў адміністратыўным парадку за ўдзел у акцыі. Да 3 студзеня быў на тэлефоннай сувязі са сваімі сябрамі. Ягонае затрыманне адбылося 4 ці 5 студзеня. Зараз ён у якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках утрымліваеца ў СІЗА на вул. Валадарскага.
Парфянкоў -- былы сябра Беларускай партыі Свабоды, у 2002 годзе адзначыўся як адзін з абаронцаў Курапатаў. З гэтага часу некалькі разоў адбываў адміністратыўныя пакаранні за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях (магчыма, гэта мелася на ўвазе аўтарамі фільма, калі казалася, што малады чалавек неаднаразова быў судзімы, паколькі звесткі пра крымінальны пераслед Васіля Парфянкова адсутнічаюць).