Падчас акцыі "Хуткасць" ДАІ патрулюе Мінск на грамадзянскіх аўтамабілях
За два дні, што прайшлі ад пачатку акцыі "Хуткасць", супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Мінску выявілі 1.495 парушальнікаў хуткасных рэжымаў. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на мінскае ДАІ. Дарэчы, падчас акцыі для выяўлення ліхачоў ДАІшнікі актыўна выкарыстоўваюць аўтамабілі грамадзянскага выканання. На такіх машынах стаяць прыборы фота- і відэафіксацыі. Рухаючыся ў аўтамабільнай плыні, супрацоўнікі ДАІ фіксуюць усе парушэнні Правіл дарожнага руху, а потым прад'яўляюць іх парушальнікам. Ліхачоў прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці за кожнае парушэнне асобна.