Падчас акцыі “Прапусці хуткую!” перакуліліся дзве машыны хуткай дапамогі
У Мінску падчас правядзення акцыі ДАІ "Прапусці хуткую!" за тыдзень пратаранілі дзве машыны хуткай дапамогі. У мінулую нядзелю на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа “Нісан” перакуліў медыцынскую машыну на бок. У чацвер на вуліцы Голубева зноў адбылася аварыя з удзелам “хуткай”. Аўтамабіль медыкаў ззаду пратараніў БМВ, якім кіраваў п'яны кіроўца. Машына імчалася з хуткасцю 100 кіламетраў за гадзіну. "Хуткая" перакулілася і праехала на баку амаль 20 метраў.
БМВ знёс некалькі метраў агароджы і загарэўся. Інспектары паспелі выцягнуць кіроўцу і дзяўчыну-пасажыра.
Ні кіроўца, ні пасажыр іншамаркі сур'ёзна не пацярпелі, а вось у фельчара "хуткай" пералом ключыцы, у кіроўцы чэрапна-мазгавая траўма. Кіроўца БМВ, 1980 года нараджэння, аказаўся раней судзімым. Ён нават не меў пасведчання кіроўцы.
Да таго ж катаўся на чужой машыне. Гаспадар на час аддаў аўто для паліроўкі кузава.
“Рэспубліка”