Падчас Гарадоцкай паводкі МНС уратавала маладога трактарыста (фота)
31-гадовы трактарыст аднаго з мясцовых прадпрыемстваў ледзь не загінуў падчас паводкі, што з панядзелка заліла мястэчка Гарадок у Віцебскай вобласці. Мужчына вырашыў перайсці рэчку па затопленым мосціку, але не утрымаўся, і яго знесла цячэннем.
Небарака зачапіўся за хмызняк і так трымаўся, пакуль яго не заўважылі выратавальнікі. Мужчыну выцягнулі з вады, яго здароўю нішто не пагражае.
На здымку, ласкава перададзеным супрацоўнікамі МНС: момант уратавання мужчыны.