Падчас крызісу ў Беларусі стала больш шлюбаў і менш разводаў

Колькасць шлюбаў у Беларусі павялічваецца, а разводаў — зніжаецца. У студзені-траўні ажанілася амаль 21 тысяча пар каханых. Гэта на 15% больш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.
Новых сямей становіцца больш ва ўсіх рэгіёнах краіны. А лідэрства ў вясельным рэйтынгу захоўвае Гомельшчына. А вось у Мінску цікавасць да штампа ў пашпарце слабее — марш Мендэльсона прагучаў усяго толькі на 10% часцей, чым летась.

У той жа час колькасць разводаў скарацілася. У студзені-траўні распалася крыху больш за 14 тысяч пар. Гэта 4,4% менш, чым летась, перадае БЕЛТА.