Падчас маладзёжнага фестываля злавілі кантрабандыстаў з алкаголем
Адміністрацыйнымі пакараннямі закончыўся маладзёжны фестываль на Гомельшчыне.
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню моладзі, праводзіліся каля манумента Дружбы ў Добрушскім раёне. Пакуль прадстаўнікі трох краін — Беларусі, Украіны і Расіі — весяліліся на святочных канцэртных пляцоўках, некаторыя грамадзяне скарысталіся спрошчанай сістэмай перасячэння мяжы, каб правезці ў нашую краіну алкагольную прадукцыю.
Мытнікамі былі затрыманыя некалькі аўтамабіляў, якія везлі гарэлку з Украіны, паведамляе "Белорусский партизан".