Падчас палявых работ на хаду згарэў трактар (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 7 траўня каля вёскі Люшава ў Буда-Кашалёўскім раёне.
Трактар МТЗ 30/22 (дарэчы, 2010 года выпуска) праводзіў работы па дыскаванні поля, калі адбылося ўзгаранне. Ён згарэў цалкам. На шчасце трактарыст не пацярпеў. Высвятляюцца прычыны здарэння, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — 112.by