Падчас “Параду роўнасці” ў Кіеве моцна паранены міліцыянт (фота)
Мерапрыемства прайшло ў сталіцы Украіны пад узмоцненай аховай міліцыі — на ўдзельнікаў парада пастаянна нападалі радыкалы.
“Парад роўнасці” прайшоў у Кіеве раніцай 6 чэрвеня, у адным са спальных раёнаў горада. Удзельнікі парада, праваабаронцы і журналісты ў сацыяльных сетках апісваюць дзеянні міліцыі як нейтральныя і кваліфікаваныя. “Пускаюць ўнутр зоны прайду толькі па ўзгадненні з арганізатарамі… Калі з'явіліся людзі з “Правага сектара” і сталі нападаць на ўдзельнікаў прайду — хутка іх адрэзалі, затрымлвіалі не брутальна: напрыклад, калі затрыманы не супраціўляўся ў аўтобус яго суправаджалі безкантактна, агрэсіўным заломлівалі рукі… Пры гэтым відаць, што многія міліцыянты не моцна падзяляюць каштоўнасці лгбт-супольнасці, але пры гэтым сваю функцыю выконваюць падкрэслена нейтральна”, — піша ў фэйсбуку адна з удзельніц парада.



Украінскія СМІ паведамляюць, што падчас “Парада роўнасці”, які напярэдадні паабяцаў разагнаць “Правы сектар”, быў моцна паранены міліцыянт. Ён атрымаў аскепкавае раненне горла, страціў шмат крыві і цяпер знаходзіцца ў шпіталі. Паведамленняў аб пацярпелых з ліку ўдзельнікаў парада няма.






Фота hromadske.tv