Падчас разгону спецназам акцыі апазіцыі ў Тбілісі пацярпелі 250 чалавек

250 чалавек былі атручаныя слёзацечным газам падчас сённяшняга разгону апазіцыйнай акцыі ў Тбілісі. Яны былі дастаўленыя ў бальніцы.  Пра гэта паведаміў міністр па абароне навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў Грузіі Давід Ткешэлашвілі. Паводле яго словаў, 50 чалавек ужо выпісалі, інфармуюць “Новости-Грузия”.