Падчас сутыкнення цягнікоў у Аргентыне пацярпелі 315 чалавек (відэа)
Загінулі трое, 38 параненых застаюцца ў бальніцах, прычым стан чатырох з іх ацэньваецца, як цяжкі.
Нагадаем, аварыя на чыгунцы адбылася ў чацвер на станцыі Кастэлар у 30 кіламетрах на захад ад Буэнас-Айрэса. Цягнік не здолеў затармазіць і сутыкнуўся з іншым цягніком з пасажырамі, які стаяў на пуцях.
Дакладная прычына здарэння дагэтуль невядомая, існуюць розныя версіі. Паліцыя затрымала машыністаў і іх памочнікаў з абодвух цягнікоў.
Фота — Reuters