Падпалены аўтамабіль з газавай устаноўкай затушыў сам кіроўца (фота)
Легкавы “Форд”, які рухаўся ў цэнтры Пінску, знянацку загарэўся. Кіроўца аўтамабіля не разгубіўся і пачаў збіваць полымя парашковым вогнетушыцелем. Даволі хутка на месца здарэння прыбылі некалькі экіпажаў МНС, якіх выклікалі мінакі. Аднак пажар ужо быў ліквідаваны. На шчасце ніхто не пацярпеў. Пажарнікі канстатавалі, што, на першы погляд, узгаранне адбылося ў паліўнай сістэме легкавіка з газавай ўстаноўкай. Дакладныя прычыны пажару можа высветліць толькі экспертыза.