Падпісаная дамова аб транзіце нафты ў Мазыр па "Адэса-Броды"

ААТ "Укртранснафта" і ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" падпісалі на два гады з магчымасцю далейшай пралангацыі дамову на гарантаваны транзіт 4 млн нафты штогод па нафтатранспартнай сістэме Украіны з выкарыстаннем нафтаправода "Адэса-Броды" да Беларускага НПЗ у Мазыры. Ад "Укртранснафты" дамову падпісаў кіраўнік праўлення кампаніі Аляксандр Лазорка, з боку БНК — намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ Андрэй Шышкоў, перадае харкаўскі сайт "Галоўнае" са спасылкай на "Інтэрфакс-Украіна".