Падпісанне дамовы аб продажы «Газпрому» акцый «Белтрансгазу» пад пытаннем
Падпісанне дамовы аб стварэнні сумеснага беларуска-расійскага прадпрыемства на базе «Белтрансгазу» пераносіцца.
Паводле інфармацыі прэс-службы Савета міністраў нашай краіны, гэта звязана з неабходнасцю дадатковага ўзгаднення «аднаго спрэчнага пытання». У чым яго сутнасць, не паведамляецца.
У сувязі з гэтым у Мінск не прыедзе для падпісання дакументаў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер, замест яго дэлегаваны намеснік Валерый Голубеў.
Тым не менш, прадстаўнік дзяржаўнага камітэту па маёмасці Беларусі заявіў, што дамова з «Газпромам» аб продажы 50% акцый «Белтрансгазу» можа быць падпісаная ўжо сёння, 18 траўня.
Беларускі бок спадзяецца, што спрэчнае пытанне будзе ўрэгуляванае і намеснік кіраўніка расійскай кампаніі Голубеў зможа падпісаць дакумент, бо мае на гэта паўнамоцтвы.
Інтэрфакс