Падрабязнасці ўчорашняй сустрэчы Сідорскага і Пуціна невядомыя

Дагэтуль падрабязнасці ўчорашняй сустрэчы прэм'ераў Беларусі і Расіі Сяргея Сідорскага і Ўладзіміра Пуціна ў Нова-Агарова невядомыя. Іх некаментуюць ні ў Мінску, ні ў Маскве. Між тым вядома, што сустрэча працягвалася як мінімум чатыры гадзіны, адзначае БелаПАН. Прэс-сакратар Сідорскага Аляксандр Цімашэнка заявіў, што сустрэча была працоўнай, таму ніякіх паведамленняў па яе выніках не плануецца.

Чакалася, што на ёй будуць абмеркаваныя пытанні аб цане на расійскі газ для Беларусі і аб прадастаўленні нашай краіне крэдыту.