Падрыхтаваны законапраект, які захоўвае некаторым міліцыянтам ільготы

У Беларусі падрыхтаваны законапраект, які захоўвае льготы некаторым катэгорыям Міністэрства ўнутраных справаў. Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС. Найперш бясплатны праезд у грамадскім транспарце будзе пакінуты аператыўным супрацоўнікам, якія працуюць з кішэннымі злодзеямі, участковым інспектарам і іншым міліцыянтам, чыя дзейнасць непасрэдна связана з забеспячэннем грамадскага парадку.

Плануецца, што гэтыя “льготнікі” будуць мець спецыяльны знак ці праяздны білет, інфармуе БелаПАН.

Як ужо паведамляла Еўрарадыё, міліцыянты і цяпер маюць права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце пры наяўнасці спецыяльнага знаку, зацверджанага Аляксандрам Лукашэнкам яшчэ ў 1995 годзе.

Аднак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавала і ўнесла на разгляд кіраўніка дзяржавы праект указа, паводле якога гэты ўказ будзе прызнаны страціўшым сілу. Праўда, Лукашэнка яго яшчэ не падпісаў.