Пад'ёмны кран упаў ў Магілёве на будаўнічай пляцоўцы

Падчас правядзення прац па ўсталяванні вежавага крана, на будаўнічай пляцоўцы шматпавярховага дома ў Магілёве, адбылося падзенне часткі машыны.
У гэты час у кабіне крана знаходзіліся 3 чалавекі — два электрамеханікі і кранаўшчык. Кабіна крана падчас падзення знаходзілася на ўзроўні 8 паверху.

Электрамантажнікі ў выніку здарэння не пацярпелі, кранаўшчык дастаўлены ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці, паведамляе “Інтэрфакс”.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кран зваліўся з-за таго, што не былі заціснутыя крапежныя балты паміж 2 і 3 секцыямі крана.