Падзеі ў Грузіі падабаюцца і беларускім уладам, і… апазіцыі?
"Demo-дыктатура" — адзін з самых цікавых загалоўкаў у расійскай прэсе аб падзеях у Грузіі. Удалая гульня слоў. "Эмоцыі ахалоджваюцца. Вадой" — вельмі вобразны загаловак "Советской Белоруссии" пра тое ж. Гэта таксама гульня слоў, але сэнсы ў гэтай "гульні" іншыя. Афіцыйная беларуская прэса астудзіла эмоцыі прэзідэнта Грузіі, з задавальненнем зазначыўшы, што "ўвёўшы надзвычайнае становішча, Саакашвілі пазбавіўся і ад дэмакратычнай рыторыкі, якая прывяла яго да ўлады". А заадно і "астуджаная вадой" з вадамётаў апазіцыя, якая патрабавала адстаўкі прэзідэнта.
Такі Саакашвілі нам патрэбны. Нават больш, чым сябар Уга Чавес. Таму што беларускія ўлады могуць паставіць сябе на яго месца і будуць пачувацца пры гэтым утульна.
Такі Саакашвілі дакладна не патрэбны беларускай апазіцыі. Таму што "рэвалюцыянера руж" цяпер можна параўноўваць самі ведаеце з кім. А апынуцца цяпер у ролі грузінскай апазіцыі ўсё адно, што паглядзець на сябе ў люстэрка. Плюс, вось вам рэцэпт падаўлення рэвалюцыі ад прафесійнага рэвалюцыянера...
Заходняй прэсе і палітыкам хапае прынцыповасці асадзіць прэзідэнта Саакашвілі, які жорстка разагнаў мітынг апазіцыі і ўвёў у краіне надзвычайнае становішча. А беларускай апазіцыі хапае "такту" ставіць на… Саакашвілі.
Толькі Беларуская асацыяцыя журналістаў цвёрда запатрабавала ад грузінскіх уладаў "адмяніць абмежаванні на атрыманне і распаўсюджванне інфармацыі грузінскімі мас-медыя". Хоць у верасні БАЖ адзначаў, што са свабодай слова ў Грузіі лепш, чым у любой краіне былога Савецкага Саюза.
На сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі мы знайшлі шмат негатыўных меркаванняў аб падзеях у Грузіі, але толькі ад расійскіх палітыкаў. Чамусьці ў інтэрв'ю інтэрнэт-парталу АФН аб падзеях у Грузіі лідэр партыі Анатоль Лябедзька гаворыць мовай чыноўніка з ідэалагічнага ўпраўлення. Збіванне ўдзельнікаў мітынгу на плошчы ён называе "нематываваным залішнім гвалтам" і "кароткай апеляцыяй да сілавых структур".
Апазіцыйны палітык высока ацэньвае шанцы Саакашвілі на датэрміновых выбарах прэзідэнта, таму што "нягледзячы на сур'ёзныя перагібы ў кіраванні, ёсць і істотны прагрэс". Нагадаем, увёўшы ў краіне надзвычайнае становішча, прэзідэнт Грузіі прапанаваў "канструктыўнай апазіцыі" пачаць дыялог. І нават прызначыў датэрміновыя прэзідэнцкія выбары (на год раней тэрміну заканчэння сваіх паўнамоцтваў). А заадно прапанаваў… рэферэндум. Аб тэрмінах парламенцкіх выбараў…
"Саакашвілі зрабіў вельмі моцны ход: пасля кароткай апеляцыі да сілавых структураў ён пачаў апеляваць да меркавання народа, і гэта выклікае павагу. Урэшце ўсё вырашыць воля выбаршчыкаў", — працягвае Анатоль Лябедзька. Цікава, як паводзіць сябе ў такіх умовах грузінская апазіцыя, на якую не ставіць апазіцыя беларуская і якая выводзіць на вуліцы каля 50 тысяч чалавек?
Ганарлівыя грузіны заклікалі сваіх прыхільнікаў устрымацца ад мітынгаў і не аказваць супраціў міліцыянтам, матывуючы гэта тым, што "многія з іх яўна перавышаюць свае паўнамоцтвы і могуць нанесці шкоду здароўю людзей". Але ўсё ж такі, чаму Саакашвілі "выклікае павагу"?