Падземны гандлёвы цэнтр "Сталіца" ў Мінску - лепшая пабудова года ў СНД

Лепшай пабудовай года ў Садружнасці незалежных дзяржаваў прызнаны падземны гандлёвы цэнтр "Сталіца" ў Мінску. Такое рашэнне прыняў Каардынацыйны савет міжнароднай асацыяцыі архітэктараў. Гэты конкурс праходзіць ужо 16-ы раз і з'яўляецца найбольш аўтарытэтным у галіне гарадской архітэктуры ў СНД.  Сёлета эксперты выбіралі лепшую пабудову з 90 прэтэндэнтаў. Аднак мінская "Сталіца" была па-за канкурэнцыяй.

Нагадаем, падземны гандлёвы цэнтр будаваўся пад плошчай Незалежнасці на працягу 2003-2006 гадоў. Адтуль было вывезена амаль паўмільёны кубаметраў зямлі. Па аб'ёме гэта як тры станцыі метро, а па гандлёвых плошчах "Сталіца" як некалькі ГУМаў альбо ЦУМаў плюс чатырохпавярховы паркінг на 500 машынаў.

ОНТ