Падземны паркінг на плошчы Незалежнасці ў Мінску прыносіць 1 млрд стратаў

1 мільярд рублёў стратаў штогод прыносіць падземны паркінг на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Гэты амбіцыйны праект ніяк не акупаецца.
Прыбытак ад паркінгу ў месяц складае ад 58 да 61 мільёна рублёў. А толькі на выплату падаткаў патрабуецца штомесяц 68 мільёнаў рублёў, паведамляе сайт газеты “Салідарнасць”.