Паехаць працаваць у ЗША цяпер можна толькі калі загадзя знайшоў месца
ЗША зрабілі больш жорсткімі патрабаванні для тых жыхароў Беларусі, Расіі і Ўкраіны, якія едуць на заробкі ці вучобу па праграме “Праца і адпачынак у ЗША”.
Такую заяву зрабіў генконсул ЗША ў Расіі Рычард Бір, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармагенцтвы. Сёлета Злучаныя Штаты пачалі пілотную праграму для шасці краінаў, якія ўдзельнічаюць у праграме “Працы і адпачынак у ЗША”. І гэтая праграма прадугледжвае ўвядзенне дадатковых патрабаванняў для ўдзельнікаў з гэтых краінаў.
Цяпер беларусы, расіяне і ўкраінцы, а таксама грамадзяне Малдовы, Балгарыі і Румыніі павінны знайсці сабе канкрэтную працу, перш чым звяртацца па амерыканскую візу. Раней шмат маладых людзей спачатку атрымлівалі візу, а потым самі на месцы шукалі сезонную працу.
Фото: www.news.ru.msn.com