Паглядзець першы матч сезону чэмпіянату Беларусі па хакеі можна бясплатна
Першая сустрэча цяперашняга чэмпіянату краіны па хакеі паміж "Юнацтвам" і "Гомелем" адбудзецца 3 верасня ў Мінску ў Палацы спорту. Пачатак гульні ў 18.30. Як паведамляе сайт "Спорт-Беларусь", уваход на матч будзе бясплатным.