Пахаванне Віталя Тараса адбудзецца 19 студзеня на Паўночных могілках Мінска
Пахаванне вядомага пісьменніка, журналіста і публіцыста Віталя Тараса, які памёр у ноч з 17 на 18 студзеня, адбудзецца 19 студзеня на Паўночных могілках Мінска. Як паведаміў БелаПАН сын памерлага Антон Тарас, развітанне з бацькам пройдзе 19 студзеня з 12.00 да 14.30 па адрасе: Мінск, вуліца Чырвоная, дом 3, другі пад'езд, апошні паверх, кватэра 22.
Віталь Тарас будзе пахаваны на Паўночных могілках побач са сваім бацькам — вядомым беларускім паэтам і празаікам, удзельнікам партызанскага руху ў Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны Валянцінам Тарасам.