Пакрыўджаныя “хадакі” заклікаюць ЦВК не рэгістраваць Лукашэнку
Группа грамадзян накіравала ліст старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай з заклікам не рэгістраваць кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку. “Важна, каб прэзідэнтам стаў чалавек, які любіць свой народ, сваю радзіму, які будзе выконваць Канстытуцыю краіны і будзе верны прысяге, якую дае на гэтай Канстытуцыі. А галоўнае, каб гэты прэзідэнт быў даступны для народа і мы, грамадзяне, маглі бачыць яго не толькі па тэлевізары, але і патрапіць на асабісты прыём”.
Нічога гэтага, сцвярджаецца ў лісце, падчас кіраўніцтва Лукашэнкі няма.
Ліст падпісалі больш за 50 чалавек. Пераважная большасць з іх тыя, хто хадзіў у Адміністрацыю прэзідэнта са сваёй бядой, але на ўсе запыты і скаргі атрымаў адпіскі.
Акрамя Ярмошынай гэты ліст накіраваны кіраўніку выбарчага штаба Лукашэнкі Аляксандру Радзькову.