Пакуль Ул. Епіфанцаў здымаў у Беларусі, яго маскоўскую кватэру абрабавалі

У актрысы Таццяны Увядзенскай, жонкі акцёра і трэш-рэжысёра (“Tide ці адсячэнне галавы”) Eладзіміра Епіфанцава, скралі каштоўнасцяў на 800 тысяч расійскіх рублёў. Газета “Комсомольская правда” паведамляе, што пра злачынства яна даведалася 3 снежня ўначы, калі вярнулася дахаты з Тэатра Моссавета. Кватэра на Малой Броннай вуліцы, дзе яна жыве разам з мужам, паўдні стаяла пустая: Уладзімір Епіфанцаў быў на здымках у Беларусі, дзеці — ў бабулі.

З дома зніклі ўсе каштоўнасці — кольцы, завушніцы з дыяментамі, жамчужныя каралі, залатыя ланцужкі, кулоны. Аператыўнікі высвятлілі, што злачынцы ўлезлі ў кватэру праз акно (кватэра знаходзіцца на другім паверсе). Гэтак жа сама яны сышлі з месца злачынства.

Рабаўнікоў шукаюць. Распачатая крымінальная справа.