Пакуль ёсць інфармацыя толькі пра пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі
Стан шасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія пацярпелі падчас акцыі ўвечары 19 снежня, ацэньваецца як задавальняльны. Пра гэта паведаміла БЕЛТА намначальніка Рэспубліканскага шпіталя МУС Ала Кудлач. У гэтую медычную ўстанову было дастаўлена 85 супрацоўнікаў МУС і салдат унутраных войскаў, а таксама 6 грамадзянскіх асоб. Некаторых пасля аказання амбулаторнай дапамогі адпусцілі дадому.
У той жа час Міністэрства аховы здароўя не каментуе інфармацыю пра грамадзянаў, дастаўленых у бальніцы Мінска. Не называюцца і нумары бальніц, куды былі прывезеныя пацярпелыя, перадае БелаПАН. Не паведамляецца і колькасць пацярпелых.