Палата прадстаўнікоў абмяркуе, ці запрашаць еўрадэпутатаў на выбары
Беларускія дэпутаты абмяркуюць магчымасць удзелу еўрапарламентароў у назіранні за выбарамі ў мясцовыя саветы дэпутатаў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дэпутат Сяргей Маскевіч. Як паведамляла Еўрарадыё, на днях прадстаўнікі Еўрапарламента выказалаі жаданне накіраваць у Беларусь дэлегацыю для назірання за выбарамі, якія пройдуць 25 красавіка.
Маскевіч падкрэсліў, што цяпер у Беларусі няма практыкі запрашаць парламентароў замежных дзяржаваў назіральнікамі за мясцовымі выбарамі. Таму ў першую чаргу дэпутаты вырашаць, ці варта ствараць прэцэдэнт.
Адказваючы на пытанне, ці ёсць перашкоды палітычнага характару для запрашэння еўрапарламентароў назіральнікамі на будучыя выбары, дэпутат сказаў: "А якія могуць быць палітычныя перашкоды? Вырашаючы пытанне аб запрашэнні, мы, безумоўна, будзем узважваць усе "за" і "супраць", у разлік будзе прымацца таксама і палітычны аспект".