Паліцыя Страсбурга разагнала антынатаўскую дэманстрацыю газам і кулямі

200 чалавек затрыманыя сёння у французскім Страсбургу падчас сутыкненняў з паліцыяй. Некалькі тысяч маладых людзей выйшлі на вуліцы, каб выказаць свой пратэст супраць 2-дзённага саміту НАТА.
Маладзёны білі шыбы і крышылі аўтамабілі. Паліцыя прымяніла слезацечны газ і гумавыя кулі, каб разагнаць натоўп. Францыя і Нямеччына прынялі на сябе арганізацыю святкаванняў 60-годдзя Паўночнага альянсу.

Дэманстранты плануюць падобныя па размаху акцыі ў Келі і Бадэн-Бадэне. Яны патрабуюць траціць больш сродкаў на барацьбу з беднасцю і менш – на ваенныя мэты.

Сёння лідэр ЗША і іншых краін альянсу прыбываюць у Страсбург і Бадэн-Бадэн. Прымаюцца беспрэцэдэнтныя меры бяспекі, перадае Timesonline.