Паліцыя зладзіла масавыя ператрусы ў маскоўскіх банках
Маскоўская паліцыя правяла 21 ператрус у банках.
Як паведамляе РБК, гэта адбылося ў рамках расследавання крымінальнай справы па незаконнай банкаўскай дзейнасці арганізаванай групы асобаў. Ператрусы прайшлі не толькі ў офісах банкаў, але і па месцы жыхарства падазраваных.
Следчыя мяркуюць, што ў 2012 годзе невядомыя асобы выводзілі грошы з Расіі, прыкрываючыся рэквізітамі фіктыўных фірмаў. Падазраваныя, нібыта, атрымалі прыбытак у асабліва буйным памеры. Дакладная сума шкоды высвятляецца.
Фота — 1tv.ru