Палітпрызыўнік Андрэй Цянюта трапіў у медроту з пнеўманіяй

Маладафронтавец, які служыць у вайсковай часці ў Віцебску, цяпер знаходзіцца ў медыцынскай роце з дыягназам "пнеўманія". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам Андрэй Цянюта.
Цянюта: "Я трапіў у медыцынскую роту з дыягназам пнеўманія правай ніжняй долі лёгкага. Шпіталізаваны пэўна не буду, бо гэтая хвароба лечыцца на месцы".

У медыцынскай роце Цянюта знаходзіцца ад 14 лістапада.