Палітвязню Сяргею Парсюкевічу дазволілі спатканне з сям'ёй
29 траўня жонка віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча Наталля ўпершыню паедзе на спатканне з мужам, паведамляе "Хартыя-97". Нагадаем, віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч быў арыштаваны ў Мінску 4 сакавіка. Затрыманы нібы за "гвалтоўныя дзеянні супраць супрацоўніка міліцыі". Зараз ён знаходзіцца ў Жодзінскай турме.
Па словах Наталлі Парсюкевіч, ейны муж цяпер знаходзіцца ў Жодзінскай санчастцы і піша, што ўмовы там жудасныя. Спатканне жонцы з палітвязнем дазволенае на працягу 6 гадзінаў.
Па словах Наталлі Парсюкевіч, ейны муж цяпер знаходзіцца ў Жодзінскай санчастцы і піша, што ўмовы там жудасныя. Спатканне жонцы з палітвязнем дазволенае на працягу 6 гадзінаў.