Палякі патрабуюць не пускаць у краіну кіраўніка МЗС Беларусі Мартынава
Польскія палітыкі таксама патрабуюць не ўпускаць міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў краіну. Яго візіт прызначаны на 12 лютага, нагадвае "Хартыя'97". Польская апазіцыйная партыя "Права і справядлівасць", якую ўзначальвае Яраслаў Качыньскі, брат прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, звярнулася да міністра замежных справаў Радаслава Сікорскага. Партыя "ПіС" патрабуе адмяніць візіт кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава ў Варшаву.
Акрамя таго, "ПіС" заклікае прэм'ер-міністра Дональда Туска звярнуцца ў ЕС з прапановай накласці на Беларусь гандлёвае эмбарга.
У сваю чаргу міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заяўляе, што не збіраецца адмяняць візіт свайго беларускага калегі Сяргея Мартынава ў Варшаву. Па словах Сікорскага, з Беларуссю трэба размаўляць, а не ізаляваць яе.
Нагодай стаў канфлікт вакол Польскага дому ў Івянцы, які належыць непрызнанаму беларускай уладай Саюзу палякаў. 8 лютага яго занялі судовыя выканаўцы і супрацоўнікі міліцыі. Польшча адклікала для кансультацый свайго амбасадара Генрыка Літвіна на знак пратэсту супраць пераследу польскай меншасці.