Паляўнічыя з Дзятлава ганяліся за дзікамі на… камбайне
Двое паляўнічых з Дзятлава заўважылі каля вёскі Сямёнавічы статак дзікоў, якія выйшлі з лесу на поле ў пошуках ежы. Дагнаць жывёлаў яны вырашылі на камбайне.
Замежны "Бізон" паляўнічыя пазычылі на двары мясцовага сельскагаспадарчага кааператыва. Да таго часу, як у справу ўмяшаліся міліцыянты, паляўнічыя ўжо паспелі забіць трох дзікоў, ганяючыся за статкам на камбайне.
Цяпер у адносінах да ўдзельнікаў “беларускага сафары” распачалі крымінальную справу. Шкода, нанесеная дзяржаве ў выніку палявання, ацэньваецца ў 5 мільёнаў рублёў.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна