“Палёт над гняздом зязюлі”. Ці атрымаўся ў Башкірскага тэатра Кен Кізі?
Мінчукам паказалі спектакль “Палёт над гняздом зязюлі”, тэатралізацыю нашумелай кнігі Кена Кізі, на башкірскай мове. Гледачам у гардэробе раздавалі
спецыяльныя навушнікі для таго, каб яны маглі слухаць сінхронны
пераклад п'есы, але гэта спадабалася не ўсім Башкірскі тэатр у Мінску чакалі з нецярпеннем, таму што гледачы і не ўяўлялі, як было магчыма адважыцца на тэатральную пастаноўку такога твора, тым больш, пасля геніяльнай экранізацыі Мілаша Формана (Miloš Forman) з Джэкам Нікалсанам (Jack Nicholson) у галоўнай ролі.
Рэжысёр пастаноўкі Айрат Абушахманаў распавёў пра тое, што яго акцёры правялі некаторы час у самай сапраўднай “псіхушцы”, кантактавалі з вар'ятамі, спрабавалі зразумець іх, скапіяваць, а на прэм'еры спектакля іх эмоцыі так зашкальвалі, што гледачы адчулі сапраўдны шок.
Абушахманаў таксама прызнаецца, што яму было складана працаваць пасля таго, як увесь свет ужо паглядзеў фільм, але ў яго атрымалася ўбачыць у рамане тое, чаго не было ў фільме і гэта дапамагло яму паставіць добры спектакль. Пастаноўка “Зязюлі”, на яго погляд, была правільным ходам, таму што, хоць раман і амерыканскі, ён вельмі блізкі постсавецкаму грамадству. Гэта тэма ўнутранай свабоды і няволі чалавека, ціск глабалізацыі грамадства на асобу, мяркуе рэжысёр.
У 2008 годзе гэты спектакль атрымаў адразу некалькі прэмій “Залатая Маска”. Гэта Нацыянальная тэатральная Прэмія, якая заснавана ў 1994 годзе саюзам тэатральных дзеячаў Расіі. Спектакль “Палёт над гняздом зязюлі” атрымаў прэміі па наступных намінацыях: “лепшы спектакль вялікай формы”, “лепшая праца рэжысёра” і дзве прэміі за “лепшую мужчынскую ролю”.
Ужо другі тыдзень у Мінску праходзіць IV міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва “Панарама”. У межах фестывалю Башкірскі Акадэмічны Тэатр Драмы паказаў мінчукам спектакль “Палёт над гняздом зязюлі”, тэатралізацыю нашумелай кнігі Кена Кізі
Спектакль ішоў на башкірскай мове і гледачам у гардэробе раздавалі спецыяльныя навушнікі для таго, каб яны маглі слухаць сінхронны пераклад п'есы. Гэта спадабалася не ўсім. Публіка скардзілася, што з такім перакладам немагчыма было ацаніць усю эмацыйную прыгажосць галасоў акцёраў і, такім чынам, атрымаць поўную асалоду.
Усю п'есу перакладала дзяўчына, Дзінара Каюмава, якая прызналася, што менавіта яна начытвае пераклад, куды б не паехаў тэатр, хаця яна і не з'яўляецца прафесійным дыктарам:
“Я галоўны рэдактар літаратурнага аддзела і я заўсёды езджу на фестывалі менавіта з “Зязюляй”. Тэксты ведаю ўжо на памяць. У мяне нават ёсць любімая сцэна - гэта амаль фінальная сцэна, з'яўленне Кэндзі і Сэндзі (дзве прастытуткі,- рэд.), якія прыўносяць у атмасферу псіхлякарні свой, адмысловы тэмперамент".
Дыяна не згодная з прэтэнзіямі гледачоў і лічыць, што на роднай мове акцёры граюць лепш, таму што так ім лягчэй выражаць сябе:
“Не бачу тут праблемы. На самай справе, цяжэй усяго ў гэтай сітуацыі акцёрам. Таму што гледачам не кажуць пра тое, што, калі яны няправільна наладжваюць гучнасць у навушніках, усё, што я кажу, чуваць акцёрам. Гэта адцягвае іх увагу”.
Вось так гучыць “Палёт над гняздом зязюлі” на башкірскай мове (сцэна размовы маленькага “Правадыра” з яго бацькам):
Варта адзначыць, што тэатральнае пераасэнсаванне Кена Кізи Айратам Абушахманавым прыўнесла ў сюжэт новае рашэнне. Гэтыя ўвод новай лініі, зусім маленькай, але вельмі ўдалай, лініі звароту “Правадыра” да сваіх памерлых продкаў. "Правадыр" вядзе дыялог з духамі, са сваім бацькам, калі яго мучаць горкія думкі пра пытанні свабоды і няволі чалавека.
Нягледзячы на "цяжкасці перакладу", гледачы ўсё ж засталіся задаволеныя спектаклем, а некаторыя ўпершыню адкрылі для сябе раман Кена Кізі.
“На жаль, мы не чыталі кнігу і не бачылі фільм. Мы ішлі на фестываль з вялікім задавальненнем, асабліва на гэты башкірскі тэатр, таму што шмат чулі, што гэта супер-пастаноўка! - кажа адна з глядачак. І дадае, што яна вельмі задаволеная спектаклем, - Хоць, слова “задаволеная” тут нават неяк і не падыходзіць. Я наогул у нейкім шоку ад усяго ўбачанага. Нават гэты сінхронны пераклад не перашкаджае прагляду. Я глядзела спектакль проста з зачараваннем!”
“Вы ведаеце, я лічу, што пастаноўка ў башкірскага тэатра атрымалася! - далучаецца да нашай гутаркі мужчына, - я лічу, што граюць яны вельмі добра. А вось, калі б яны прыехалі да нас і гралі спектакль па-руску, то эфект быў бы проста неверагодны!”
У рэпартажы выкарыстаныя фотздымкі з рэсурсаў www.goldenmask.ru, www.afisha.ru, www.tuganlik.ru