Палётамі на парашуце каля Пінску зацікавіліся ДАІ і пракуратура

Пад Пінскам часова прыпыненая экстрэмальная забава — палёты на парашуце за аўтамабілем. Арганізатар палётаў Віталь у ліпені атрымаў штраф ад ДАІ, а потым яго дзейнасцю зацікавілася пракуратура, піша tut.by.

ДАІ склала на пінчука пратакол за парушэнне ПДР. Яго аштрафавалі на 90 тысяч рублёў (0,5 базавай велічыні). Пінчук адзначае, што палёты на парашуце ладзіць у палях, дзе нікому не перашкаджае і не стварае аварыйнай абстаноўкі. На асфальтаваную дарогу арганізатары не выязджаюць.

Але пасля штрафу Віталю паведамілі з Пінскай міжраённай пракуратуры, што абласная пракуратура ініцыявала праверку. Пракурорскіх работнікаў зацікавіла, наколькі такі адпачынак адпавядае нормам беларускага заканадаўства.

Фота: avtomaniya.com