Памерла славутая англійская перакладчыца беларускай літаратуры Вера Рыч
У перакладах Веры Рыч выйшлі творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Наталлі Арсенневай, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Цёткі, Ларысы Геніюш, Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Вольгі Іпатавай, Ніла Гілевіча ды іншых. Вера Рыч нарадзілася 24 красавіка 1936 года ў Лондане. Яе першы пераклад на англійскую з беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхенскай газеце "Бацькаўшчына" ў 1957 годзе, паведамляе Радыё "Свабода".
У 1969 годзе часопіс "Nature" прапанаваў Веры Рыч працаваць карэспандэнтам па Ўсходняй Еўропе і СССР. У Беларусь яна трапіла толькі ў 1991 годзе.
У 1971 годзе пад патранатам ЮНЭСКА выйшла першая ў свеце анталогія беларускай паэзіі на заходняй мове "Like Water, Like Fire: An Anthology of Byelorussian Poetry from 1828 to the Present Day" ("Як вада, як агонь: Анталогія беларускай паэзіі ад 1828 года да сучаснасці"). У Савецкім Саюзе з прычыны непаліткарэктнасці гэтую кнігу выдалілі з продажу.